Л.Заіка: Знешні доўг Беларусі вырас у асноўным за кошт прыватных банкаў
Сукупны знешні дзярждоўг Беларусі з пачатку года павялічыўся на 13% і перавысіў 14 мільярдаў долараў. Эканамічным крызісам гэта не пагражае. Доўг вырас за кошт прыватных банкаў, якія сёлета актыўна бралі крэдыты за мяжой. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў эканаміст Леанід Заіка.
“Гэта ў асноўным рост запазычанняў прыватнай банкаўскай сістэмы. Гэта ініцыятыва і такая рухавасць банкаў Беларусі. Яны ахвотна бяруць грошы ў замежных банкаў пад 7-8%, а тут гэтыя крэдыты прадаюць па 14%. Аперацыя дастаткова выгадная”.
Паводле слоў эканаміста, усё залежыць ад стабільнасці крэдытаатрымальнікаў. Што датычыцца дзяржавы, то ў яе такі рэсурс ёсць.
“З пачатку гэтага года валютная выручка Беларусі вырасла на 60%. Калі валюты ад прададзенай прадукцыі ў гэтым годзе атрымалі на 60% больш, чым летась, то, напэўна, расплачвацца мы можам.”
Разам з тым, эканаміст адзначыў, што пахіснуць рэсурснае становішча дзяржавы можа падзенне коштаў на нафту і павелічэнне кошту на газ.