Людзі са зброяй на службе Шэймана і Лукашэнкі: ці варта баяцца "ГардСервіса"?
Структура "ГардСэрвіса"
BELPOL выпусціў настолькі крутое расследаванне, што Youtube выдаліў яго пасля атакі ботаў. Каманда апублікавала відэа ізноў. Расследаванне датычыцца "ГардСэрвіса" — першай прыватнай вайсковай кампаніі ў Беларусі.
Хто за ёй стаіць, каго яна ахоўвае і ў якіх бізнесах замяшаная? Гэта прыватнае войска Лукашэнкі — яго апошняя гвардыя на выпадак паўтарэння масавых пратэстаў? Ці варта беларусам баяцца "ГардСэрвіса"? Размаўляем пра гэта з Мацвеем Купрэйчыкам з BELPOL.