Лукашэнка запэўнівае, што не баіцца санкцый

Аляксандр Лукашэнка не баіцца эканамічных санкцый з боку Злучаных Штатаў Амерыкі. Больш таго, у выпадку іх увядзення ён гатовы ўжыць захады ў адказ.

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў у Мінску на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню незалежнасці. У той жа час Лукашэнка запэўніў, што беларускія ўлады зацікаўленыя ў нармальных адносінах і з ЗША, і з Еўрасаюзам.

РИА «Новости»