Лукашэнка прапанаваў Сарказі беларускую візу

У інтэрвю французскай газеце Le Mond Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь далёка не ізалаваная краіна.  Пра гэта, на думку прэзідэнта, сведчыць рост ВУП (9% за апошнія паўгода). Тым не менш, як сказаў Лукашэнка, ён не збіраецца ізаляваць захад.

Мы, канешне, адразу ж дадзім візу прэзідэнту Сарказі, калі ён пажадае наведаць Беларусь.

Калі ён адмовіць мне ў візе ў Францыю, гэта будуць яго праблемы, гэта будзе на яго сумленні, але ад гэтага не будзе лепш ані нам, ані Еўрапейскаму саюзу — адзначыў Лукашэнка.