Лукашэнка: Пазіцыя ЗША па санкцыях для Беларусі надуманая

Пазіцыя ЗША па санкцыях у дачыненні да Беларусі абсалютна надуманая, заявіў 21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынём урада Расіі Віктарам Зубковым. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя крыніцы. Прэзідэнт Беларусі лічыць, што дзеянні амерыканскіх уладаў у гэтай сітуацыі з'яўляюцца грубым парушэннем міжнародных дамоваў. У той жа час, заявіў ён, "эканамічнае становішча ў Беларусі абсалютна нармальнае". "Наш таваразварот дынамічна расце, і ён дыверсіфікаваны - гэта значыць, паспяхова развіваюцца гандлёвыя стасункі як з Расіяй, так і з ЕС і іншымі краінамі", - адзначыў А.Лукашэнка. Тэмп росту ВУП у бягучым годзе ўжо склаў 110%, па выніках года павінен дасягнуць 111%, паведаміў прэзідэнт.

БелаПАН