Лукашэнка: Мы можам зрабіць заробкі як у Еўропе, але за ўсё трэба плаціць

Большасць насельніцтва не хоча рынкавых цэнаў на сацыяльныя паслугі, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання санаторыя "Спадарожнік" каля возера Нарач.
"Мы можам зрабіць, як у Еўропе, але тады будзеце, як і ў іх, плаціць поўны кошт. Калі народ хоча атрымліваць 1,5-2 тысячы долараў заробку, давайце дамо, але за паслугі будзеце плаціць рэальную цану", — сказаў Лукашэнка падчас размовы з людзьмі.

Як паведамляе БелаПАН, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для пераходу на рынкавыя цэны на гэтыя паслугі спатрэбіліся б адзін-два гады, але людзі такіх зменаў не хочуць.