Лукашэнка лічыць умовы Еўрасаюза непрымальнымі
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Еўрапейскі Саюз прапаноўвае непрымальныя ўмовы для дыялогу з Беларуссю.
"Еўропа не жадае нармалізацыі адносін з Беларуссю, таму што яны далёка зашлі і сёння не могуць выйсці з гэтага, захаваўшы свой твар", — заявіў Лукашэнка ў Мінску ў інтэрв'ю іспанскай газеце "Эль Паіс".
"Хопіць рашучасці Еўрасаюзу гэта зрабіць, то мы будзем сядзець за адным сталом, весці дыялог, каб быць бліжэй. Мы гэтага жадаем, але Еўрасаюз гэтага не жадае і высоўвае непрымальныя ўмовы", — сказаў беларускі прэзідэнт, паведамляе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, Еўрасаюз патрабуе, каб беларускія ўлады вызвалілі ўсіх палітвязняў — Аляксандра Казуліна, Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Андрэя Клімава, а таксама спыніла пераслед апазіцыянераў. Гэта ўмова з’яўляецца галоўнай для пачатку дыялогу паміж ЕС і Беларуссю.