Лукашэнка ездзіў па МКАД-2 непрышпіленым?

На сайце БелТА з’явіліся здымкі, як Аляксандр Лукашэнка адчыняў МКАД-2. Кіраўнік дзяржавы вырашыў праехацца па новай дарозе сам. Но здымках бачна, што ён едзе за рулём непрышпіленым.
Правіламі дарожнага руху дазваляецца не прышпільвацца інструктарам аўташкол, пасажырам аўтамабіляў спецпрызначэння, таксістам у населеным пункце і па медыцынскіх супрацьпаказаннях (генералізаваная форма свярбячых, булёзных, мокнучых дэрматозаў і цяжарнасць).
За язду непрышпіленым правіламі прадугледжаны штраф да 1 базавай велічыні (180 тысяч рублёў).
У Расіі быў скандал, калі Уладзімір Пуцін і Дзмітрый Мядзведзеў ездзілі за рулём непрышпіленыя. Тады яны апраўдваліся, што прышпіліліся адразу пасля таго, як былі зробленыя здымкі.
