Лукашэнка абвінаваціў урад у некампетэнтнасці

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада спыніць разбазарванне дзяржаўных сродкаў. Сёння на нарадзе па пытаннях аказання дзяржпадтрымкі арганізацыям рэальнага сектара эканомікі прэзідэнт заявіў, што ўрад за кошт бюджэту спрабуе схаваць сваю некампетэнтнасць і дрэнную працу. У Беларусі з 2008 года будзе кардынальна змененая палітыка ў дачыненні дзяржаўных прэферэнцый, сказаў Лукашэнка. Па яго словах, у адрозненне ад Расіі і іншых дзяржаў, у Беларусі змена сістэмы дзяржпадтрымкі не стала шокавай тэрапіяй для прадпрыемстваў. "У прадпрыемстваў было больш за 10 гадоў, каб адаптавацца да новых умоў", – заявіў ён.

Акрамя таго, Лукашэнка папярэдзіў, што ў бліжэйшы час запатрабуе справаздачы аб прычынах нізкага ўзроўню працы прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

"Белорусский партизан"