Лорд Бэл займаецца не іміджам Лукашэнкі, а ягонымі сувязямі з Беразоўскім?
Цімаці Бэл прыяжджаў у Беларусь не дзеля піяру, а дзеля інтарэсаў свайго сябра Барыса Беразоўскага. За дзень да сустрэчы Бэла і Лукашэнкі быў арыштаваны амерыканскі юрыст Зельцэр, якога, як паведамляюць СМІ, Беразоўскі адправіў у Беларусь пераняць актывы нябожчыка, грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі.
Гэтую версію AFN на ўмовах ананімнасці паведаміў расійскі эксперт, які сочыць за палітычнай і эканамічнай сітуацыяй у Беларусі. Эксперт цвердзіць, што насамрэч усе прадпрыемства Беларусі, якія ўяўлялі хаця б нейкі інтарэс, даўно прададзеныя. "Аднак продаж непразрысты, акцыі не ідуць на біржу, а пакупнікі невядомыя. Прадпрыемствы аддаваліся "на пракорм" сілавікам, і не толькі прадпрыемствы, але, да прыкладу, і мытня" - кажа суразмоўца AFN. На ягоную думку, гэтую версію падмацоўвае выказванне Джозэфа Кея, аднаго з удзельнікаў афёры вакол спадчыны грузінскага алігарха : "Ты ведаеш, Эмануіл (Зельцэр), вось Беларусь, там у Бадры буйны бізнес, нафтаперапрацоўчае прадпрыемства. Трэба тэрмінова ехаць туды і даказваць легітымнасць бізнесу Бадры. За нафтаперапрацоўчы завод заплочана $148 млн., а да канца году ён будзе каштаваць мільярд". Так Джозэф Кей перадае частку гутаркі паміж Беразоўскім і Зельцэрам. Варта зазначыць, што эксперт AFN адмовіўся назваць імёны "кармільцаў", якім прададзеныя на "водкуп" прадпрыемствы.
Агенцыя фінансавых навінаў