Латвія адмовілася ад «Еўрабачання» з-за крызісу, а ў Беларусі грошы ёсць
Латвійскае тэлебачанне не знайшло 200 тысяч долараў на квіток у Маскву. Але беларусам паўдзельнічаць у фэсце крызіс не перашкодзіць!
“Падрыхтоўка ідзе поўным ходам”, - кажа ў інтэрв’ю Еўрарадыё выканаўчы прадзюсар праекта “Еўрафэст” Анастасія Ціхановіч:
“Правялі паўфінал, цяпер рыхтуемся да фіналу. Таму я спадзяюся, што ўсё будзе ў парадку. І мы прымем удзел у “Еўрабачанні””.
Анастасія прызналася, што на ўдзел у “Еўрабачанні” ідзе шмат грошай. Праўда дакладную суму назваць не змагла, бо займаецца выключна творчай дзейнасцю:
“Гэта шмат грошай. Колькі дакладна — не ведаю. Я не займаюся фінансавай дзейнасцю, я творчы работнік, гэта не да мяне пытанне”.
Сусветны крызіс не зможа перашкодзіць Беларусі ў чарговы раз паўдзельнічаць у галоўнай забаве краіны — “Еўрабачанні”. Але на аднаго ўдзельніка фэсту ўжо дакладна стала менш.
Латвійцы сцвярджаюць, што гэта не палітычнае рашэнне. Паездку ў Маскву давялося адмяніць з-за крызісу. Сітуацыю пракаментавала Еўрарадыё супрацоўніца аддзелу культуры латвійскай газеты “Тэлеграф”:
“Паколькі ў сувязі з сусветным крызісам латвійскае тэлебачанне скарачае свой бюджэт на наступны год на 25%, то яны адмовіліся. Яны паслалі арганізатарам, якія праводзяць сёлета “Еўрабачанне”, ліст, дзе пазначылі як раз гэтыя прычыны — чыста фінансавыя прычыны”.
Паводле слоў супрацоўніцы “Тэлеграфу”, удзел у “Еўрабачанні” каштаваў бы Латвіі сто тысяч латаў, альбо 200 тысяч долараў.