Квіткі на "міжгорад" падаражэюць

Міністэрства эканомікі дазволіла транспартным прадпрыемствам Беларусі самастойна вызначаць тарыфы на міжгароднія перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам. Адпаведная пастанова набыла моц ад 26 сакавіка.