Квіткі на электрычкі сёлета больш не падаражэюць
Павышэння коштаў на прыгарадныя перавозкі чыгуначным транспартам сёлета не прадбачыцца. Пра гэта заявіў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Жарэла. Ранейшым будзе і кошт квіткоў на пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць унутры краіны, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".