Курэйчык гатовы высветліць, што ў Скарыны "не пайшло на радзіме"
Беларускі драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык рыхтуе сцэнары фільма пра Францыска Скарыну. Пра гэта ён паведаміў сёння ў прэс-цэнтры "Камсамолкі". "Фільм пра Скарыну можна здымаць у Мірскім і Нясвіжскім замках. Гэта унікальныя месцы для здымак, такія дэкарацыі каштавалі б мільёны", — перакананы драматург.
Сюжэтную канву ён апісаў так: "Карціна павінна быць на беларускай мове пра тое, як Скарына, які меў некалькі ступеняў, які вучыўся ў Еўропе, спрабаваў прынесці сюды Адраджэнне. І чаму быў вымушаны эміграваць з Вялікага княства Літоўскага. Я спрабую рэканструяваць падзеі, зразумець, што ў яго не пайшло на радзіме".
Рэалізацыю праекта Курэйчык збіраецца прапанаваць "Беларусьфільму". Калі, вядома, новае кіраўніцтва кінастудыі на гэта пагодзіцца.