Кубілюс на ровары праедзе па месцы, дзе плануецца Беларуская АЭС
Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, які адпачывае ў Беларусі, хоча праехаць на ровары па тым месцы каля літоўскай мяжы, дзе плануюць пабудаваць Беларускую атамную электрастанцыю. Як паведамляе Delfi.lt, Кубілюс падкрэсліў, што Літва негатыўна ацэньвае планы Беларусі пабудаваць АЭС на Астравецкай пляцоўцы. Разам з тым, ён адзначыў, што чуў і прапанову беларусаў зрабіць праект беларуска-літоўскім, а можа, і беларуска-еўрапейскім.
Прэм'ер-міністр спадзяецца, што Літва і Беларусь вернуцца да абмеркавання пабудовы АЭС на Астравеччыне.
Прэм'ер-міністр спадзяецца, што Літва і Беларусь вернуцца да абмеркавання пабудовы АЭС на Астравеччыне.