Крычаўскі раённы суд будзе разбірацца з канфіскацыяй “Вольнага горада"

Крычаўскі раённы суд прыняў да разгляду скаргу выдаўца незалежнай крычаўскай газеты "Вольны горад" Уладзімера Кудраўцава, паведамляе Радыё Свабода. Журналіст вінаваціць трох супрацоўнікаў раённай міліцыі ў беспадстаўнай канфіскацыі 297 асобнікаў апошняга нумара яго выдання. Апроч таго ён просіць вызначыць асобу ў цывільным, якая ўдзельнічала ў затрыманні кур’ера газэты. Галоўнай тэмай арыштаванага нумару быў артыкул "НТВ знішчыла рэпутацыю прэзідэнта Лукашэнкі" з каментаром Паўла Шарамета пра скандальны фільм "Хросны Бацька".