Крамлёўскія чыноўнікі могуць пайсці пад крымінальны суд ў Аўстрыі

Аўстрыйская паліцыя гатовая ўзбудзіць крымінальную справу, у якой будуць фігураваць ключавыя асобы крамлёўскай адміністрацыі. Паводле дадзеных часопісу “The New Times”, гэтая справа звязана з забойствам намесніка старшыні расійскага цэнтрабанку Андрэя Казлова і мільярдамі долараў, перанакіраваных расійскімі чыноўнікамі на Захад.