Кніга пра беларускіх “камандас”

Кнігу пра беларусаў-удзельнікаў малавядомых войнаў другой паловы ХХ стагоддзя пішуць студэнты Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта.

Яны ўжо запісалі каля 30 інтэрв’ю з ветэранамі вайсковых канфліктаў ў Карэі, Ветнаме, Анголе, Эфіопіі і Егіпце. Беларусы, у той час савецкія вайскоўцы, служылі ў «гарачых кропках» у якасці вайсковых дарадцаў і спецыялістаў.


Да нядаўняга часу пра сваё баявое мінулае ім нельга было распавядаць, а неўзабаве іх успаміны стануць дапаможнікам для вывучэння найноўшай гісторыі, паведамляе газета «Рэспубліка».