Кітай гарантуе бяспеку ўсім замежнікам, якія наведаюць Алімпіяду
Бяспеку ўсім замежнікам, якія збіраюцца наведаць Алімпіяду ў Пекіне, гарантуе Кітай. Кітайскія ўлады сёння аб'явілі пра тое, што будуць радыя ўсім замежным гасцям. Reuters нагадвае, што засцярогі ўзніклі пасля таго, як па краіне прайшла хваля антызаходніх пратэстаў.