Кітай дасць крэдыт у 46 мільёнаў долараў на рэканструкцыю Мінскай ЦЭЦ-2
Кітайскі крэдыт на рэканструкцыю Мінскай ЦЭЦ-2 складзе 46 мільёнаў долараў.
Пра гэта сёння паведаміў саветнік амбасады КНР у Беларусі па гандлёва-эканамічных пытаннях Чжан Дэлу.
Паводле інфармацыі афіцыйных крыніцаў, саветнік зазначыў, што гэты праект найбольш значны ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая.
У Кітаі, паводле слоў Чжан Дэлу, адзначаюць паляпшэнне інвестыцыйнага клімату ў Беларусі, і гэта садзейнічае актыўнаму імкненню кітайскіх вытворцаў да працы з беларусскімі партнёрамі.
Кітайская дэлегацыя на чале з міністрам фінансаў КНР Цзінем Жэньцінем знаходзіцца з візітам у Беларусі з 13 па 16 ліпеня.
БелаПАН