Кіраўнік «Белнафтахіма» - у следчым ізалятары КДБ

У Мінску супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі затрыманы старшыня дзяржаўнага прадпрыемства «Белнафтахім» Аляксандр Бароўскі.
Ён падазраецца ў крадзяжы і злоўжыванні службовым становішчам. Паводле словаў генеральнага пракурора Пятра Міклашэвіча, таксама былі затрыманыя некалькі прадстаўнікоў камерцыйных структур, у якіх знойдзеныя буйныя сумы грошай і каштоўнасці. Усе яны зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Інтэрфакс