Кіраўнік ААН: Беларусь не вызваленая ад абавязкаў па правах чалавека
Скасаванне мандатаў спецыяльных дакладчыкаў для Беларусі і Кубы не вызваляе гэтыя краіны ад іх абавязальніцтваў у межах Агульнай дэкларацыі правоў чалавека і міжнародных дамоваў у гэтай сферы. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара ААН Пак Гі Муна, што
размешчана на афіцыйным сайце арганізацыі. Нагадаем, 18 чэрвеня ў
Жэневе Рада ААН па правах чалавека не падоўжыла мандаты спецдакладчыкаў
па сітуацыі з правамі чалавека для Беларусі і Кубы.
У сваёй заяве Пак Гі Мун вітае распрацоўку Радай правілаў правядзення універсальнага перыядычнага агляду становішча з правамі чалавека ва ўсіх краінах. Генеральны сакратар падкрэсліў, што з гэтага часу усе краіны без выключэння будуць падлягаць праверкам, якія пачнуцца з членаў самога савета.
БелаПАН