Кіраўніцтва "Таёта-Мотар-Цэнтра" падазраецца ва ўхіленні ад уплаты мытаў
Дырэктар, бухгалтар і мэнэджэр "Таёта-Мотар-Цэнтра", затрыманыя некалькі дзён таму, падазраюцца ва ўхіленні ад уплаты мытных плацяжоў пры ўвозе ў краіну аўтамабіляў. Па інфармацыі мытнікаў, машыны закупляліся праз афшорныя кампаніі, а пасля афармляліся на падстаўных асобаў. У якасці апошніх фігуравалі ў асноўным супрацоўнікі групы кампаній “Эмір”. Аўтамабілі ставіліся на ўлік. Праз 10 дзён іх з уліку здымалі і прадавалі пад відам камісійнага гандлю.
Па інфармацыі “Белорусского партизана”, толькі з 2002-га па 2005-ы гады атрымалася рэалізаваць больш за 50 машын. Прычым афіцыйна за гэты час кампанія не прадала ніводнага аўтамабіля.
Зараз затрыманыя кіраўнікі знаходзяцца ў СІЗО № 1 у Мінску. Распачатая крымінальная справа, гаворка ў якой ідзе пра недаплату мытаў у асабліва буйным памеры.
"Белорусский партизан"