Кіеў заяўляе пра 300 забітых тэрарыстаў, сепаратысты абвяргаюць

Прэс-сакратар антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў сцвярджае, што налічылі 300 забітых. Паводле яго слоў, поспеху аперацыі ўкраінскіх сілавікоў спрыяла добрае ўзаемадзеянне розных падраздзяленняў (Узброеных Сілаў, Нацгвардыі), прыцэльны агонь артылерыі, кропкавыя авіяўдары.



У тэрарыстаў была захопленая адна бронемашына, аўтамабіль "КАМАЗ" з буйнакаліберным кулямётам, пераносны зенітна-ракетны комплекс, гранатамёты, аўтаматы.



Страты ўкраінскіх вайскоўцаў — 7 загінулых, 30 параненых, інфармуе сайт censor.net.ua.



Прадстаўнік самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" заявіў расійскім СМІ, што дадзеныя пра страты "апалчэнцаў", агучаныя ўкраінскім бокам, не адпавядаюць сапраўднасці, яны моцна завышаныя.

Фота — АР, Facebook