Кідальніца дыску Тамара Сівакова заваявала "золата" на Паралімпіядзе
Беларуска Тамара Сівакова выйграла "золата" ў кіданні дыску на Паралімпіядзе ў Пекіне. Ужо ў сваёй другой спробе яна кінула дыск на 41,29 м і паказала свой найлепшы вынік у сезоне. Бліжэйшая з суперніц, прадстаўніца Кітаю, адстала амаль на метр.
Гэта ўжо другі медаль 43-гадовай Тамары Сіваковай на Паралімпіядзе ў Пекіне. 14 верасня яна выйграла срэбра ў штурханні ядра.
Агулам у актыве беларускіх паралімпійцаў 13 медалёў - 5 залатых, 7 срэбраных і 1 бронзавы. Нашая дружына займае 21-е месца ў медалёвым заліку Паралімпіяды, а лідыруюць кітайскія спартсмены, у якіх ужо 203 узнагароды (толькі залатых медалёў 85).
БЕЛТА адзначае, што Паралімпіяда завяршаецца заўтра, 17 верасня.