“Керамін” набыў канадскага форварда
Мінскі хакейны клуб "Керамін" падпісаў кантракт з канадскім форвардам 
27-гадовым Цімам Велеміравічам. У мінулым сезоне ён абараняў колеры клуба "Фэйтвіл" Паўднёвай прафесіянальнай хакейнай лігі (SPHL). У заакіянскай камандзе Велеміравіч за 56 матчаў набраў 89 ачкоў. На працягу апошніх двух тыдняў гэты хакеіст працаваў інструктарам на мінскім трэнінг-кэмпе паўночнаамерыканскай школы "Northern Edge".
"Прэсбол"