Касавыя зборы ў кінатэатрах СНД знізіліся на траціну

У той час, як прыбытак сусветнага кінапракату павялічваецца насуперак крызісу, касавыя зборы ў СНД зменшыліся на траціну. У сакавіку 2009 года кінатэатры Садружнасці атрымалі ад продажу квіткоў каля 48-мі мільёнаў долараў, што на 35 адсоткаў менш, чым за той жа перыяд мінулага года.

Колькасць квіткоў, прададзеных у першы месяц вясны, знізілася на 10 адсоткаў. Усяго ж з 1 снежня 2008 года, калі пачынаецца адлік пракатнага года, было прададзена квіткоў амаль на 214 мільёнаў долараў, што на 22 адсоткі менш, чым годам раней, інфармуе lenta.ru.