Кандыдат ў дэпутаты 4 разы не змог правесці сустрэчу на дзяржпрадпрыемствах
Чатыры сустрэчы на дзяржпрадпрыемствах з выбарцамі былі сарваныя 16 верасня ў баранавіцкага незалежнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалая Чарнавуса. У мясцовай паліклініцы кіраўніцтва адмяніла штодзённую пяціхвілінку, на якой меўся выступіць кандыдат. У Баранавіцкай філіі Бярозаўскага мясакамбінату працаўнікам не паведамілі пра сустрэчу.
У гарадскім Доме культуры адмовілі з абгрунтаваннем, што супрацоўнікі установы працуюць ў іншай выбарчай акрузе. На заводзе аўтаматычных ліній абвясцілі, што на сустрэчу ніхто не з’явіўся.
Сустрэча з выбарцамі адбылася толькі на заводзе жалезабэтонных вырабаў.