Кампанія "МТС" запусціла абмен MMS з Польшчай і Люксембургам

Абаненты СООО "Мабільныя ТэлеCістэмы" ("МТС") атрымалі магчымасць абменьвацца мультымедыйнымі паведамленнямі (MMS) з абанентамі сетак "Polkomtel SA" ("Plus GSM", Польшча) і "VOXmobile" (Люксембург). Прэс-служба "МТС" паведамляе, што абмен MMS-паведамленнямі здзяйсняецца ўжо з дванаццаццю сотавымі аператарамі Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Балгарыі, Вугоршчыны, Славакіі, Швейцарыі, Люксембурга, Турцыі і ААЭ. Абаненты "МТС" могуць адпраўляць абанентам гэтых сетак і атрымоўваць ад іх ММS-фота, зробленыя убудаванай камерай мабільнага тэлефона, фарматаваны тэкст, малюначкі, анімацыю, аўдыё- і відэафайлы.

Пры знаходжанні абанента "МТС" у зоне дзеяння сеткі тарыф на сыходнае MMS складае 470 рублёў без уліку падатка на дададзеную вартасці і падатка на паслугі. Пры адпраўцы MMS у роўмінгу дадаткова аплачваецца GPRS/EDGE-трафік па тарыфах роўмінгавага партнёра.

Максімальны памер ММS-паведамленняў у любым напрамку складае 300 кілабайт.

"БелаПАН"