Камбат "Данбаса" Сяменчанка перадае прывітанне са шпіталя (фота)

Як напісаў ў сацыяльных сетках галоўны рэдактар сайта Юрый Бутусаў, "камбат трэцяга батальёна Нацгвардыі Сямён Сяменчанка перадае ўсім патрыётам Украіны прывітанне і падзяку за падтрымку байцоў добраахвотных батальёнаў і Узброеных Сілаў, якія вядуць жорсткае змаганне за вызваленне Ілавайска ад бандаў расійскіх наймітаў". 

Гаворыцца, што Сяменчанка атрымаў даволі сурёзныя раненні — адразу некалькі аскепкаў. Але самога параненага найбольш хвалюе становішча на ​​фронце і ў батальёне. "Няхай ворагі не спадзяюцца — як толькі я стану на ногі, я вярнуся на перадавую. Сёння кожны наш паспяховы бой, кожная наша ахвяра набліжае вызваленне Данбаса ад расійскіх агрэсараў і тэрарыстаў. Мы праліваем нашу кроў за Украіну з радасцю, таму што гэтая зямля нас і нарадзіла", — заявіў паранены камбат. 

Cяменчанка хоча прыняць асабісты ўдзел у вызваленні Данецка і іншых украінскіх гарадоў. Яму тэлефанаваў украінскі прэзідэнт і загадаў два тыдні знаходзіцца ў спакоі. Але паранены спадзяецца, што атрымаецца збегчы на фронт крыху раней. 

Фота з фэйсбука Юрыя Бутусава