Калякіна пераабралі лідэрам Партыі камуністаў
Сёння ў Мінску завяршыўся 12-й з'езд Партыі камуністаў Беларускай.
У яго працы прынялі ўдзел больш 200 дэлегатаў. Удзельнікі справаздачна-выбарчага партыйнага форума ізноў абралі першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ПКБ Сяргея Калякіна.
У склад ЦК уключаны 51 партыец. Абраная таксама Цэнтральная рэвізійная камісія. Дэлегаты з'езду прынялі пастанову аб зменах і дапаўненнях у статут ПКБ, якія носяць рэдакцыйны характар і выкліканыя зменамі, якія адбыліся ў беларускім заканадаўстве.
Па стане на 1 сакавіка 2007 года ў Партыі камуністаў Беларускай налічвалася больш за 3 тысячы чалавек.
БелаПАН