Каля беларускай амбасады ў Маскве разагнаны адзіночны пікет

У Маскве каля будынка беларускай амбасады быў разагнаны адзіночны пікет, прысвечаны 90-м угодкам БНР. Яго спрабаваў правесці каардынатар апазіцыйнага руху "Оборона" Эдуард Глезін. Ён трымаў у руках плакат "День воли - на волю политзаключенных!" з фотаздымкамі Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна і Сяргея Парсюкевіча.

Агароджу каля амбасады актывіст упрыгожыў лічбай "90", сплеценай са стужак з бел-чырвона-белых кветак.

Нягледзячы на тое, што адзіночны пікет не патрабуе ўзгаднення ўладаў, да Глезіна амаль адразу падышлі міліцыянты і прапанавалі згарнуць пікет, паведамляе сайт АФН.