Каля беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі жанчыну, якую шукалі 2 гады
У Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай затрымалі грамадзянку Беларусі, якая была ў росшуку за махлярства ў асабліва буйных памерах. Яна спрабавала перабрацца ва Украіну. Паводле звестак пагранічнікаў,
цыганка на пункце пропуску паказала фальшывы пашпарт з наклеяным
здымкам. Яе адразу ж затрымалі. Высветлілася, што праваахоўныя органы
Беларусі палявалі на жанчыну з 2005 года.
БелаПАН
БелаПАН