Ізраільскія археолагі знайшлі магілу цара Ірада

У 12 кіламетрах на поўдзень ад Іерусаліма ізраільскія археолагі знайшлі магілу знакамітага іўдзейскага цара Ірада.

Навукоўцы меркавалі трымаць гэтую інфармацыю ў сакрэце да афіцыйнага абвяшчэння, але пра іх працу даведалася і распавяла мясцовая газета "Гаарэц".

Магіла была знойдзеная на тэрыторыі Ірадзіёна – вялізнага ўмацаванага палаца, пабудаванага Ірадам. Спробы знайсці ў гэтым раёне месца пахавання цара рабіліся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, але беспаспяхова.