Іран нам сябра, але таваразварот са Свярдлоўскай вобласцю большы
У першыя ж хвіліны сустрэчы з лідэрам Ірана Махмудам Ахмадынэжадам кіраўнік нашай краіны назваў яго сваім асабістым сябрам, а Іран – стратэгічным партнёрам Беларусі. Прэзідэнты паабяцалі павялічыць таваразварот паміж нашымі краінамі ў 14 разоў. Сёння ён складае 35,5 мільёна долараў у год.
“Еўрапейскае радыё” вырашыла высветліць, наколькі можа быць перспектыўным супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі.
Эканаміст Леанід Злотнікаў адшукаў галіну, дзе нашыя краіны могуць наладзіць эканамічнае супрацоўніцтва.
Леанід Злотнікаў: “Іран адстаў у разведцы сваіх нафтавых радовішчаў. І беларускія геолагі могуць аказаць дапамогу Ірану ў гэтым пытанні. А можа нават, і здабываць там невялікую колькасць нафты”.
Эканамічна эфектыўным, лічыць Леанід Злотнікаў, супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам не атрымаецца. Не верыць ён і ў тое, што таваразварот павялічыцца ў 14 разоў.
Леанід Злотнікаў: “Мяркую, што не вельмі гэта рэальна. Ну, можа, ў 2-3 разы і адбудзецца такое павышэнне”.
Гісторыя ж развіцця эканамічных узаемаадносінаў з яшчэ адным сябрам Беларусі, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, носіць нават адваротны характар. Нягледзячы на неаднаразовыя паездкі туды презідэнта Лукашэнкі таваразварот паміж нашымі краінамі не павялічыўся, а зменшыўся. Калі ў 2002 годзе ён складаў 35 мільёнаў долараў, то ў 2006 стаў 26 мільёнаў.
Эканамічныя стасункі з Венесуэлай у апошнія тры месяцы кіраўнік упраўлення статыстыкі знешняга гандлю Міністэрства статыстыкі Алена Барушка апісала наступным чынам.
Алена Барушка: “Нельга выпускаць гэтыя лічбы. Бо вы іх інтэрпрэтуеце не так, як трэба. Нельга сказаць, што мы з Венесуэлай не гандлявалі. Хаця па лічбах гэта так”.
Палітолаг Сяргей Панькоўскі лічыць, што ў адносінах паміж Беларуссю і Іранам больш палітыкі, чым эканомікі.
Сяргей Панькоўскі: “Мы чулі шмат палымянай рыторыкі наконт Кітая. Што ён з’яўляецца нашым надзейным і доўгатэрміновым партнёрам. Потым мы чулі гэта ж у дачыненні да Індыі. Тое ж самае было і ў адносінах візіту ў Венесуэлу. А потым апынулася, што вынікі яго мізэрныя. Як відаць, беларуская знешняя палітыка не з’яўляецца сістэмнай. Яна хаатычная і ліхаманкавая”.
Вызначыў ён, і на чым грунтуецца нашае сяброўства.
Сяргей Панькоўскі: “Галоўным тут з’яўляецца не прадуманная знешнеэканамічная стратэгія, а такі плыткі падмурак, як антыамерыканізм. У дадзеным выпадку размова ідзе не пра інтарэсы грамадства і краіны, а канкрэтны палітычны інтарэс вельмі канкрэтнай палітычнай групы”.
Дзеля цікаўнасці мы праглядзелі на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў спіс асноўных знешнеэканамічных партнёраў Беларусі па выніках 2006 года.
У паказанай дваццатцы лепшых Ірана няма.(Глядзіце дадатак.) Узначальвае спіс Расія. Але калі нават браць усходняга партнёра па частках, то таваразварот з асобнымі рэгіёнамі Расіі большы ў некалькі разоў, чым з Іранам (глядзі дадатак). Да прыкладу, таваразварот з далёкай Свярдлоўскай вобласцю складае больш за 161 мільён долараў. Больш за іранскі ў тры разы. А са Швецыяй — 480 мільёнаў долараў, што больш чым у 10 разоў за іранскі.
Большасць спісу асноўных партнёраў складаюць краіны Еўропы. Таваразварот з імі павялічваецца і без візітаў туды прэзідэнта Лукашэнкі.
Дадатак №1
Основные внешнеэкономические партнеры Республики Беларусь по итогам 2006 года
Дадатак №2
Москва - товарооборот составил 4620,7 млн. долларов США
Московская область - товарооборот – 627,5 млн. долларов;
Санкт-Петербург – товарооборот – 581,4 млн. долларов;
Смоленская область - товарооборот – 408,2 млн. долларов;
Ярославская область - товарооборот – 205,2 млн. долларов;
Нижегородская область – товарооборот – 180,2 млн. долларов;
Свердловская область - товарооборот – 161,1 млн. долларов.
Фота — minsk.kp.ru

№ п/п |
Страна |
Товарооборот |
|
|
В % к |
||
1 |
Россия |
19933956,5 |
125,9 |
2 |
Нидерланды |
3714482,1 |
144,6 |
3 |
Украина |
2458735,6 |
136,5 |
4 |
Германия |
2422490,3 |
132,4 |
5 |
Польша |
1797841,1 |
126,1 |
6 |
Великобритания |
1659624,1 |
131,3 |
7 |
Китай |
947764,1 |
132,6 |
8 |
США |
729903,2 |
151,4 |
9 |
Италия |
669137,4 |
120,9 |
10 |
Литва |
603000,6 |
124,0 |
11 |
Латвия |
573877,0 |
138,9 |
12 |
Швеция |
480520,6 |
136,7 |
13 |
Франция |
473304,8 |
105,0 |
14 |
Бразилия |
417351,4 |
134,8 |
15 |
Казахстан |
334345,5 |
155,8 |
16 |
Бельгия |
260771,4 |
132,3 |
17 |
Венгрия |
209443,7 |
97,6 |
18 |
Чехия |
208324,7 |
134,3 |
19 |
Швейцария |
182185,5 |
143,8 |
20 |
Молдова |
176747,5 |
101,3 |