Інфляцыя ў Беларусі з пачатку года малая, але без уліку паслугаў ЖКГ
Інфляцыя ў Беларусі з пачатку года склала 0,8%. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка. Прычым цэны на камунальныя паслугі за гэты ж перыяд выраслі амаль на 5%. Аднак ці ўваходзіць у лічбу інфляцыі падаражанне паслугаў ЖКГ? Як
расказала Еўрарадыё намесніца начальніка ўпраўлення статыстыкі цэнаў
Міністэрства статыстыкі Таццяна Міхалевіч, расцэнкі па камунальных
паслугах сюды пакуль не ўваходзяць. А пра леташнюю статыстыку па тым жа
перыядзе расказвае Таццяна Міхалевіч:
“У студзені 2007 года інфляцыя за месяц склала 1,8. Паслугі ЖКГ у студзені мінулага года падаражэлі на 12% ў параўнанні з папярэднім месяцам. У нас інфармацыя па тыднях не распаўсюджваецца, таму што гэта ацэначны паказчык. Канчатковая лічба ў нас пасля калегіі. Калегія зазвычай 12-13 лютага”.
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі