І.Кірчук: У нас не так шмат фальклорных гуртоў, каб вызначаць лепшы ці горшы
Лідэр калектыву “Троіца” Іван Кірчук збірае матэрыял для песень у фальклорных экспедыцыях. А тое, што маладыя музыкі карыстаюцца архівамі, яго не здзіўляе. Бо ў Беларусі павінна быць не менш за сто фальклорных калектываў, а дамовіцца з бабулькамі і праехаць па вёсках, атрымліваецца не ў кожнага. Беларускае этна-трыо “Троіца” днямі выдае новы альбом пад назвай “Сон-трава”. Па словах лідэра гурта Івана Кірчука, напачатку года музыкі запісвалі альбом у Польшчы, а ўжо на пачатку траўня ён павінен з’явіцца ў музычных крамах.
На гэтым дыску “Троіца” гучыць крыху па-новаму, бо кампазіцыі атрымаліся больш складанымі і больш доўгімі па часе, а раней песень працягам 3-4 хвіліны не было:
Іван Кірчук: “Кампазіцыі больш складаныя і больш доўгія па часе. Зноў будзе выкарыстанне розных інструментаў у спалучэнні акустычных гітар з варганамі розных танальнасцяў і цяжкімі барабанамі. Уся прыгажосць у акампаніментах і апрацоўках народных песень”.
На новы альбом трапіла 10 старадаўніх беларускіх песень, матэрыял для якіх быў знойдзены ў разнастайных архівах і запісаны ў вёсцы Сарачы Любанскага раёна, падчас першых экспедыцый Івана Кірчука.
Дарэчы, франтмэн “Троіцы” прызнаўся, што да гэтага часу атрымліваецца ладзіць экспедыцыі, і ў гэтым годзе ён ездзіў разам з гуртом на Лагойшчыну, дзе запісваў спевы 96-гадовай бабулі:
Іван Кірчук: “Калі ў нас ёсць магчымасць, то мы заўсёды выязджаем. Напачатку года мы былі на Лагойшчыне, сустракаліся з бабулькай, якой 96 год. Яна спявала нам і беларускія, і польскія песні, расказвала шмат малітваў, бо на тым месцы быў касцёл”.
Адну з экспедыцый, якая праходзіла на Столеншчыне, пры дапамозе Беларускага тэлебачання і Сяргея Рыбакова выдалі на дыску. Але тое, што маладыя беларускія фальклорныя гурты самі амаль не збіраюць матэрыял, а карыстаюцца выключна архіўнымі запісамі, Івана Кірчука не здзіўляе. Не ў кожнага можа атрымацца праехаць па вёсках і дамовіцца з бабулькамі, каб яны сваё сэрца адкрылі і заспявалі.
Да таго ж лідэр “Троіцы” перакананы, што ў нас не так шмат фальклорных гуртоў, каб казаць, што гэтыя кепска робяць, а гэтыя добра:
Іван Кірчук: “У нас у Беларусі, на мой погляд, павінна быць 50, а то і 100 каманд, а ў нас іх на пальцах можна палічыць. У нас зусім усяго мала, на жаль. Таму, калі ёсць людзі, якія яшчэ гэта і слухаюць, то дзякуй богу”.
Дадам, што новы альбом гурта “Троіца” “Сон-трава” з’явіцца ў музычных крамах на пачатку траўня, у траўні ж адбудзецца і канцэртная прэзентацыя, але дакладныя даты падзеяў пакуль не называюцца.
Фота: www.pracovnia.pl