Хакеры ўзламалі сайт Аляксандра Казуліна

Хакеры ўзламалі сайт апазіцыйнага палітыка, былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Як паведаміў выпускаючы рэдактар старонкі Сяргей Марцалеў, на працягу трох дзён на інтэрнэт-рэсурс ажыццяўляўся DDoS-напад.
У выніку інтэрнет-карыстальнікі не мелі доступу да сайта. Па словах Марцалева, хакеры атрымалі доступ да ўнутранага зместу старонкі.

Цяпер служба тэхнічнай падтрымкі вырашае гэтую праблему. Персанальны сайт Казуліна пакуль недаступны.

БелаПАН