Гуманітарная дапамога для Данбаса ідзе з Кіева, Харкава і Днепрапятроўска
З Кіева на ўсход Украіны адпраўляюцца некалькі дзясяткаў грузавікоў з гуманітарным грузам для жыхароў зоны антытэрарыстычнай аперацыі.
Як перадае УНІАН, міністр інфраструктуры Украіны Максім Бурбак паведаміў, што гэты груз накіроўваецца ў Старабельск Луганскай вобласці па даручэнні прэм'ер-міністра Арсеня Яцанюка. Па словах Бурбака, груз прафінансаваны часткова за кошт дзяржбюджэту, часткова за сродкі ахвярадаўцаў.
З Харкава на Луганшчыну таксама адправілася калона грузавых аўтамабіляў, якія даставяць 220 тон гуманітарнай дапамогі. Груз перавязуць 26 вялікагрузных аўтамабіляў, 18 з якіх падрыхтаваныя сіламі Харкаўскай абласной адміністрацыі, астатнія — суседнімі абласцямі і Міністэрствам аграрнай палітыкі.
Падобныя калоны аўтамабіляў з гуманітарнай дапамогай сёння будуць адпраўленыя таксама з Кіева і Днепрапятроўска. За лагістыку і размеркаванне грузу будзе адказваць Дзяржслужба па надзвычайных сітуацыях.
Яшчэ адна калона павінна адправіцца на Данбас з Днепрапятроўска. Месцам прызначэння калон з гэтым грузам вызначаны горад Старабельск Луганскай вобласці. Там яго прымуць прадстаўнікі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа. Яны будуць размяркоўваць гэтую дапамогу сярод грамадзянскага насельніцтва Данеччыны і Луганшчыны.
Фота з сацыяльных сетак