Грузінская апазіцыя зноў мітынгуе ў Тбілісі

Масавая акцыя пратэсту з патрабаваннем перагляду вынікаў прэзідэнцкіх выбараў пачалася ў нядзелю ў Тбілісі каля будынка парламента Грузіі. У ёй удзельнічаюць некалькі тысяч чалавек.  Адзін з лідэраў аб'яднанай апазіцыі Джондзі Багатурыя заявіў, што акцыя не спыніцца да таго часу, як улады не выканаюць усе патрабаванні апазіцыі.

"Галоўнае нашае патрабаванне - пералік галасоў выбарцаў, якія прынялі ўдзел 5 студзеня ў прэзідэнцкіх выбарах", - заявіў Багатурыя. Паводле яго словаў, шасцёра лідэраў апазіцыі маюць намер пачаць галадоўку проста на плошчы перад парламентам.

Інтэрфакс