Гродзенскі суд не знайшоў "экстрэмізму" ў газеце "Свабода"

Гродзенскі абласны суд 5 лістапада разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда Іўеўскага раёна, які прызнаў экстрэміcцкім жнівеньскі нумар незарэгістраванай газеты "Свабода". Суддзя Аляксандр Сіцько прыняў рашэнне накіраваць матэрыялы па гэтай справе на новы разгляд у Іўе. Як стала вядома праваабаронцам, прычынай адхілення скаргі сталі працэсуальныя моманты, у прыватнасці, не былі належным чынам праінфармаваныя зацікаўленыя бакі.

Сайт spring96.org нагадвае, што 9 верасня суд Іўеўскага раёна прызнаў жнівеньскі нумар "Свабоды" (№ 127 за 14-27.08.2008) экстрэміcцкім і пастанавіў знішчыць 5 тысяч асобнікаў гэтага выпуску. Грамадзянская справа была распачатая на падставе заявы, якую падпісаў 4 верасня начальнік Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігар Сяргеенка. УКДБ падалася падазронай публікацыя "Вайна ў Грузіі", змешчаная ў нумары выдання.