Гродзенскае КДБ цікавіцца не толькі студэнтамі-"каліноўцамі"
25-га красавіка маці студэнта Кракаўскай палітэхнікі Антона Гівойны затэлефанаваў незнаёмец. Ён прадставіўся супрацоўнікам упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці. Супрацоўніка цікавіла , чым зараз займаеца Антон Гівойна і калі ён збіраецца вярнуцца дадому на канікулы. Нагадаем, што Антон навучаецца ў Кракаве па праграме Тадэвуша Касцюшкі. Гэта праграма для студэнтаў, што маюць польскае паходжанне, і яна ніякім чынам не тычыцца вядомай праграмы Кастуся Каліноўскага.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна