Грамадзяне Грузіі спрабавалі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу

Двух грамадзян Грузіі затрымалі памежнікі Брэсцкай пагрангрупы за паўтара кіламетра ад лініі беларуска-польскай мяжы. Мужчыны знаходзіліся ў рэжымнай зоне пункта пропуску "Буг" без дазвольных дакументаў. Затрыманыя растлумачылі, што заблудзіліся і не ведалі, дзе знаходзяцца. Аднак пры далейшым разглядзе было вызначана, што парушальнікі хацелі незаконна перайсці мяжу і патрапіць у краіны Заходняй Еўропы.

БелаПАН