Гомельская мытня канфіскавала у двух расіян амаль 20 тысяч долараў

У пасажырскім цягніку "Адлер — Мінск", які накіроўваўся з Украіны ў Беларусь праз пункт  афармлення Гомельскай мытні "Церахоўка", двое грамадзян Расіі намагаліся правезці праз мяжу амаль 40 тысяч долараў. На пункце афармлення, пры правядзенні мытнага кантролю, расіяне адмовіліся ад дэкларавання тавараў. Пры даглядзе ў аднаго з іх знайшлі грошы колькасцю 18 тысяч долараў, а ў другога – 20 тысяч.
  
18 тысяч долараў было канфіскавана. Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс, паведамляе афіцыйны сайт Гомельскай мытні.