Генпракуратура заплаціць за інфармацыю пра карупцыйныя злачынствы

Генеральная пракуратура Беларусі не выключае магчымасці выплаты ўзнагароды грамадзянам за самую каштоўную інфармацыю пра карупцыйныя злачынствы. Гэта прадугледжана як унутранымі дакументамі, так і пастановай Савета міністраў ад 24 снежня 1998 гады № 1959 "Аб заахвочванні працаўнікоў некаторых дзяржаўных органаў і грамадзян за актыўны ўдзел у барацьбе са злачыннасцю". Памер узнагароды можа складаць да 40 тарыфных ставак першага разраду, а ў выключных выпадках — 80. На сённяшні дзень тарыфная стаўка першага разраду складае 77 тыс. рублёў.

Як нагадвае БелаПАН, увечары 3 снежня на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры пачала працу адмысловая рубрыка, дзе прымаюцца паведамленні аб будучых або ўжо ўчыненых карупцыйных злачынствах. За першыя суткі на яе звярнуліся некалькі дзясяткаў чалавек.