Генерал: Украінскі вадалаз знайшоў у возеры сотні целаў тэрарыстаў

Раней паведамлялася пра перапоўненыя моргі, масавыя пахаванні ў лесе, пра масавы вываз трунаў з забітымі ў Расію. Аднак страты тэрарыстаў у Славянску такія вялізныя, што яны не ведаюць, куды падзець целы забітых. Такую заяву зрабіў выконваючы абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце з асабістым складам узброеных сілаў Украіны Аляксандр Размазнін.



Паводле слоў генерала, украінскі вадалаз абследаваў возера ў Славянску і знайшоў там "некалькі соцень трупаў". "Гэта — непахаваныя сыны расійскай "айчыны". Вось такім чынам яны хаваюць тых баевікоў. Гэта нікому невядомыя брацкія магілы, якія запаўняюцца баевікамі з Расіі, якія будуць лічыцца зніклымі без вестак", — цытуе словы Размазніна УНІАН.



На відэа гэты момант ад 9.25.
 

Фота — Reuters, ria.ru