"Газпрам" прызнаў запазычанасць за транзіт газу праз Беларусь

Запазычанасць "Газпрама" за транзіт выкліканая тым, што беларускі бок не дазваляе яго пагасіць. Пра гэта, па звестках РІА "Новости", паведаміў афіцыйны прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў. Ён прызнаў, што запазычанасць існуе. Але пагасіць яе "Газпрам" не можа, таму што Беларусь, па словах Купрыянава, не афармляе акты транзіту.

Прадстаўнік "Газпраму" пацвердзіў, што запазычаасць за транзіт супастаўная з запазычанасцю Беларусі за пастаўкі газу (192 мільёны долараў).