Гарсавет Луганска паведамляе пра мноства загінулых жыхароў

Паводле інфармацыі відавочцаў, ад абстрэлаў пацярпела і загінула шмат мірных жыхароў. Дакладная колькасць ахвяр удакладняецца, паведамляе прэс-служба гарсавета.
 
У той жа час агенцтва Франс прэс са спасылкай на прадстаўніка рэгіянальнай адміністрацыі перадае, што ахвярамі абстрэлаў сталі 22 чалавекі. Снарады трапілі ў аўтобус, краму і некалькі жылых дамоў, інфармуе ВВС

Горад ужо дванаццаты дзень застаецца без святла, вады і сувязі. Ён знаходзіцца ў поўнай блакадзе ўкраінскіх сілавікоў.

Фота — Reuters