Фінькевіч сустрэўся ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі кангрэсу ЗША
З прадстаўнікамі кангрэсу ЗША сустрэўся ў Вашынгтоне лідэр руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч. Як паведамляе БелаПАН, у сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнік камісіі па правах чалавека кангрэса Луіза Слэйтар і намеснік дзяржсакратара Дэніэл Расэл. Фінькевіч распавёў пра палітычную і эканамічную сітуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, звярнуў асаблівую ўвагу суразмоўцаў на сітуацыю з правамі чалавека.