Еўрасаюз прафінансаваў праграму "Латвія-Літва-Беларусь"

Еўрапейскі саюз выдзеліў больш за 40 мільёнаў еўра на праграму "Латвія-Літва-Беларусь" у рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства па трансгранічным супрацоўніцтве.
Як паведамляе БЕЛТА, праграма разлічаная на 2007-2013 гады. Яна накіраваная на ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю, Латвіяй і Літвой, на садзеянне ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна і на рашэнне агульных праблемаў.

Дарэчы, Беларусь таксама ўдзельнічае яшчэ ў двух праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва — "Рэгіён Балтыйскага мора" і "Польшча-Беларусь-Украіна".